Фота aif.by.

У Беларусі павысяць кошт праезду на чыгуначным транспарце. Павышэнне тарыфаў прадугледжана пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю № 96 ад 12 снежня гэтага года.

Пастанову ўжо зарэгістравалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Гэтым дакументам ўносяць змены ў пастанову МАРГ № 29 ад 27 верасня 2016 года «Аб тарыфах на перавозкі пасажыраў, багажу і грузабагажу чыгуначным транспартам агульнага карыстання на гарадскіх, рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях».

Пастанова № 96 будзе апублікавана, як плануецца, 20 снежня. Тады стане вядома, на колькі вырастуць тарыфы.

Як плануецца, вырасце кошт праезду на гарадскіх лініях і рэгіянальных лініях эканомкласа, а таксама на рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях.

 

• Текст доступен на языке: Русский