Аляксандр Тамковіч з гераіняй сваёй кнігі, дыктарам Зінаідай Бандарэнкай. Фота з сайта БАЖ.

Сёння пісьменнік і журналіст, ураджэнец Ашмянаў, Аляксандр Тамковіч прэзентаваў інтэрнэт-энцыклапедыю, прысвечаную героям сваіх кніг.

Галерэя размешчаная на сайце Беларускай асацыяцыі журналістаў. Па словах Аляксандра Тамковіча, на стварэнне інтэрнэт-энцыклапедыі пайшло каля трох гадоў.

Асноўная мэта – пакінуць праўдзівую інфармацыю пра людзей і падзеі, якую не заменіць вікіпедыя.

У галерэі ёсць спіс кніг Тамковіча з анатацыямі і інфармацыя пра ўсіх герояў яго твораў. Сярод іх шмат людзей, звязаных з нашым рэгіёнам. Гэта Генадзь і Людміла КарпенкіПётр Краўчанка, Дар’я Ліс, Адам Мальдзіс, Уладзімір Някляеў і іншыя.

• Текст доступен на языке: Русский