Фота Настассі Уткінай.

Ядзернае паліва завязуць на Беларускую АЭС у першым квартале 2020 года, паведаміў сёння журналістам намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

– Вы ведаеце, гэта не панацэя – завезці ядзернае паліва, мы ўжо да завозу практычна гатовыя. Завязем яго за месяц-паўтара да пачатку фізічнага пуску, каб не стрымліваць тэмп работ, які на сёння застаўся на першым энергаблоку. Мы завязем паліва ў першым квартале, – заявіў Міхаіл Міхадзюк.

• Текст доступен на языке: Русский