Дзяўчаты-пераможцы. Фота з суполкі каледжа "Укантакце".

У Маладзечне зладзілі I Міжнародны фестываль мастацтваў «Open MoloFantasy – 2019». У ім паўдзельнічалі прадстаўнікі з Беларусі, Расіі, Украіны, Славеніі і Польшчы.

Конкурсная праграма праходзіла ў намінацыях: спевы, харэаграфія, інструментальная музыка, тэатральная творчасць, мастацкае слова і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.

Па выніку конкурсу, вілейскі каледж заняў другое месца ў намінацыі «Тэатр моды. Лепшая калекцыя адзення».

Дзяўчат з групы 2-18 рыхтавалі майстры вытворчага навучання Таццяна Арцём і Алена Арловіч.

• Текст доступен на языке: Русский