Фота забяспечана ФК «Мядзел».

У фізкультурна-аздараўленчым цэнтры 15 снежня прайшоў чарговы футбольны кубкавы турнір «Узыходзячая зорка. NEXT».

Сярод гульцоў 2010 года нараджэння ўдзельнічалі тры каманды: з Мядзела, Гарадзеі і Пастаў. У выніку каманда ФК «Мядзел» заняла першае месца і заваявала галоўны кубак турніру.

У турніры паміж удзельнікамі 2008 года нараджэння згулялі каманды ФК «Дрывяціч» з Браслава, «Мядзел», і дзве з «ДЮСШ-2 БАТЭ» з Барысава. Тут перамагла першая барысаўская каманда.