Фота pikabu.ru.

30 снежня запрашаюць сустрэць надыходзячы Новы год у доме ля возера, што ў Навасадах Нароцкага сельсавета.

– Штогод мы атрымліваем навагоднія і калядныя падарункі. Але ёсць і тыя, хто такіх падарункаў не атрымлівае. Гэта жывёлкі ў лесе, – кажуць арганізатары.

Таму сустэча сёлета не зусім звычайная. 30 снежня ў 13.00 усе ахвотныя збіраюцца ў Нарочы і кіруюцца ў бок Навасадаў.

Ідуць праз лес, па дарозе пакідаюць падарункі для жывёл – моркву, буракі, бульбу, сена, зерне.

У 15.00 пачынаецца мерапрыемства ў Навасадах. За падарункі, аздобленыя найпрыгажэй, уручаць прызы.

Абяцаюць таксама глінтвейн, фрукты і забавы.

• Текст доступен на языке: Русский