Фота photoshop-kopona.com.

Два падобных выпадкі здарыліся ў Вілейцы з розніцай у тры дні.

12 снежня ў міліцыю паведамілі, што ў будынку Вілейскага дзяржаўнага каледжа, які не эксплуатуюць, нехта пабіў адно шкло ў акне. У гэты ж дзень міліцыянеры затрымалі падазраванага. Гэта 22-гадовы мясцовы жыхар. Раней ён ужо быў судзімы.

Другі выпадак здарыўся 15 снежня. У тым жа будынку пабілі чатыры акны. У парушэнні падазраюць 18-гадовага вілейчука.

– Абодва тлумачаць свае ўчынкі тым, што былі нецвярозымі, ва ўзбуджаным стане, – кажа афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог. 

Па яе словах, цяпер праводзяць расследаванне здарэнняў. Пасля дадуць ацэнку дзеянням падазраваных. Па абодвух выпадках узбудзілі крымінальныя справы па артыкуле «Хуліганства».

• Текст доступен на языке: Русский