Фота belta.by.

У Астраўцы завяршаецца будаўніцтва шматфункцыянальнага спартыўнага комплексу, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама.

У новым спортзбудаваннямі размесцяцца спартыўная зала з трыбунамі для гледачоў на 800 пасадачных месцаў, 25-метровы басейн, трэнажорная зала. З’явяцца там і залы для заняткаў фітнэсам і барацьбой. На прылеглай тэрыторыі будуць адкрытыя спартыўныя пляцоўкі. Рамонтна-будаўнічыя работы плануецца завяршыць да канца 2019 года.

– У горадзе атамшчыкаў рэалізуецца праграма па ўдасканаленні спартыўнай базы. У мінулым годзе, напрыклад, уведзены ў эксплуатацыю сучасны стадыён і фізкультурна-аздараўленчы комплекс, у 2019-м – стадыён для баскетбола 3х3, – адзначылі ва ўпраўленні спорту і турызму.

У 2020 годзе, як чакаецца, у Астраўцы пачнецца будаўніцтва Лядовага палаца. Адначасова з улікам з’яўлення новых аб’ектаў і магчымасцяў для развіцця розных відаў спорту прапрацоўваецца пытанне адкрыцця новых аддзяленняў у мясцовай спартыўнай школе.