Абноўлены аўтавакзал.

Сёння ў Вілейцы пасля рэканструкцыі адкрылі абноўлены аўтавакзал. 

35 год таму яго пабудавалі, і з гэтага часу вакзал не бачыў вялікага рамонту. А цяпер ў яго прывабны знешні выгляд, зала чакання на 40 месцаў, сучасныя платформы, тэрмінал, пакой маці і дзіцяці, абноўленыя касы і службовыя памяшканні, ёсць камфартабельная прыбіральня. Будынак абсталяваны пандусамі.

У буфеце.

Ёсць і свабодная плошча. Яе плануюць здаваць для аптэкі і цырульні, падзяліўся дырэктар Вілейскага аўтапарка Уладзіслаў Усцюшэнка.

Ганаровыя госці пасля паездкі на святочным аўтобусе. У цэнтры – старшыня Вілейскага райвыканкама Алег Бегунец. Крайні справа – дырэктар вакзала Юры Лазар – з сімвалічным ключом.

На адкрыцці прысутнічалі вілейчукі і ганаровыя госці. Сярод іх – намеснік старшыні Мінаблвыканкама Сяргей Неўмяржыцкі.

– Рэканструяваць вакзал мы вырашылі прыкладна паўтара гады таму. Як тэатр пачынаецца з вешалкі, так Вілейка цяпер будзе пачынацца з новага сучаснага вакзала, – адзначыў у сваім вітальным слове намеснік старшыні Мінаблвыканкама.

У зале чакання.
Супрацоўнікі-гледачы

Словы падзякі Мінаблвыканкаму і будаўнікам казалі і старшыня Вілейскага райвыканкама Алег Бегунец, і гендырэктар Мінаблаўтатранса Уладзімір Федаровіч.

Вілейскія артысты аздобілі адкрыццё спевамі, ля вакзала курсіраваў святочны аўтобус. А дырэктар Вілейскага аўтапарка Уладзіслаў Усцюшэнка правёў экскурсію па новым вакзале.

Леанід Гайчук з вакльным гуртам.

Вядучыя.
Традыцыйная стужка.
Алег Бегунец (справа) уручае дырэктару вакзала Юрыю Лазару сімвалічны ключ.
Мажарэткі сустракаюць гасцей.

Прыехалі!

Фота аўтара.

 

• Текст доступен на языке: Русский