Свята прыходзіць на вуліцы Маладзечна. Фота Аксаны Ярашонак.

У перыяд калядных і навагодніх святаў на ўзмоцнены варыянт нясення службы пераходзяць маладзечанскія праваахоўнікі.

– Цяпер Маладзечанскі РАУС вядзе рыхтуецца да аховы грамадскага парадку. Ад 24 снежня па 8 студзеня асабісты склад пераводзіцца на ўзмоцнены варыянт нясення службы. Галоўнае навагодняе гулянне пройдзе на Цэнтральнай плошчы горада. Месца ачэпяць. Туды можна будзе трапіць толькі праз адмысловыя пункты надгляду», – кажа  начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Руслан Манькоўскі.

Міліцыя рэкамендуе ўдзельнікам святаў браць з сабой мінімальную колькасць рэчаў. Гэта спросціць працэдуру асабістага дагляду і дазволіць значна скараціць час.

Нагадаем, грамадзянам забараняецца мець пры сабе халодную, агнястрэльную, газавую цi iншую зброю, выбуховыя рэчывы і боепрыпасы, іх імітатары і муляжы, а таксама спецыяльна вырабленыя або прыстасаваныя прадметы, выкарыстанне якіх можа ўяўляць пагрозу жыццю і здароўю людзей або прычыніць матэрыяльны ўрон грамадзянам.

Нельга праносіць спіртныя напоі і піратэхнічныя вырабы. Забараняецца знаходзіцца ў месцах святкаванняў у стане алкагольнага ап’янення або ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў.

Начальнік аддзела Дзяржаўтаінспекцыі Ілля Кулеш адзначыў, што для на бяспеку дарожнага руху ва ўзмоцненым рэжыме будуць працаваць і супрацоўнікі ДАІ. Як паказвае практыка, дарожная міліцыя штогод у навагоднюю ноч заўважае нецвярозых кіроўцаў.

У сувязі з правядзеннем масавых мерапрыемстваў у навагоднюю ноч увядуць часовую забарону на рух транспарту па некаторых вуліцах горада.

Так, абмяжуюць рух па вуліцы Віленскай ад перасячэння з Валынца да перасячэння з Вялікім Гасцінцам

па вуліцы Прытыцкага і Талстога да перасячэння з завулкам Партызанскім.

На Старым Месце забароняць уезд прыватнага аўтатранспарту на паркоўку.

Абмежаванні будуць дзейнічаць з паўночы да пяці гадзін раніцы 1 студзеня.

Загаддзя плануйце маршрут.