У міліцыю Маладзечна за дапамогай звярнулася 73-гадовая гараджанка. Жанчына распавяла, што 1 снежня яе сын паехаў на заробкі ў Расію, у гарад Адзінцова  і больш не выходзіў на сувязь. Па словах пенсіянеркі, 33-гадовы мужчына працаваў рабочым на будоўлі.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Маладзечанскага РАУС шукаюць 33-гадовага Дзівакова Віталя Леанідавіча. Аператыўнікі высветлілі, што 3 снежня мужчына паведаміў калегам аб вяртанні на радзіму, пасля чаго знік. Да цяперашняга часу месцазнаходжанне маладзечанца невядомае, паведамляюць у прэс-службе Маладзечанскага РАУС.

Прыкметы: рост каля 174 сантыметраў, худы, блакітныя вочы, прамыя цемна-русыя валасы, кароткая стрыжка, памер абутку 45.

Асобыя прыкметы: шнар на пераноссі, шнар каля 5 сантыметраў на грудзях.

На момант знікнення быў апрануты ў карычневую куртку ніжэй паяса, цёмна-сінія джынсы і чорныя чаравікі на шнурках.

Міліцыя просіць грамадзян, якія валодаюць якой-небудзь інфармацыяй пра месцазнаходжанне зніклага, паведаміць у Маладзечанскі РАУС па тэлефонах 8(029)546-40-44, 8(033)381-52-90, 8(0176)58-05-61 ці ў бліжэйшы аддзел міліцыі на лінію «102».