Сёння раніцай на месцы здарэння. Фота з сайта МНС.

Сёння, 22 снежня, У 05-26 у МНС паступіла паведамленне аб дарожна-транспартным здарэнні на 848 кіламетры чыгуначнага перагону «Турэц-Баяры» паблізу вёскі Пруды Маладзечанскага раёна.

Высветлілася, што на неахоўным чыгуначным пераездзе адбылося сутыкнуліся грузавы цягнік і цягач «МАН»,які ехаў з Літвы ва Узбекістан. Аўтамабіль перавозіў вадкі паліурэтан для мэблевай вытворчасці.

Фота з сайта МНС.

У выніку ДТЗ пацярпелых няма. Але поліурэтан разліўся на плошчы калятрохсот метраў квадратных. Работнікамі МНС сумесна з дарожнымі службамі праводзіліся работы па ачыстцы дарожнага палатна.

Фота з сайта МНС.

Кароткачасова затрымалі цягнікі «Гудагай – Мінск» і «Санкт-Пецярбург – Калінінград». Прычыны і абставіны ДТЗ высвятляюць.