Мужчыну збіла машына каля Крэва. Ён памёр на месцы

У суботу каля 7 вечара мужчына прыехаў са Смаргоні на аўтобусе. Выйшаў у вёсцы Крэва і адправіўся ўздоўж трасы пешшу ў суседні населены пункт.

На скрыжаванні дарог грамадзянін стаў пераходзіць праезную частку па-за пешаходным пераходам і ў гэты час яго збіў “Рэно Дастер”.

Ад атрыманых траўмаў пешаход памёр на месцы ДТЗ.