У Маладзечне «замініравалі» тры гімназіі і школу

МНС Беларусі распавядае, што 21 снежня ў 17:44 паступіла паведамленне аб мініраванні трох гімназій (№6, 7 і 10) і школы №8 у Маладзечне.

Супрацоўнікі міліцыі з будынкаў эвакуіравалі 26 чалавек (з іх 24 дзяцей).

Пасля праведзенага абследавання выбухованебяспечныя прадметы не выявілі.