Усевалад з мамай і доктарам. Фота Сяргея Міцкевіча.

У Алены Васільевай з Маладзечна, мамы 11-гадовага Усевалада, днямі было двайное свята: дзень нараджэння і выпіска з РНПЦ дзіцячай хірургіі, дзе яе сыну паспяхова правялі ўнікальную не толькі для нашай краіны, але і для СНД аперацыю, піша sb.by.

Ад парока сэрца хлопчыка пазбавілі пры дапамозе мініінвазіўнай тэхналогіі, якая прадугледжвае ультрагукавы кантроль ўсіх маніпуляцый непасрэдна з самога сэрца. Для гэтага медыкам прыйшлося праз сцегнавую вену завесці ў перадсэрдзе катэтар з мініяцюрным, каля 2 міліметраў у дыяметры, датчыкам.

Хлопчык нарадзіўся з недаразвіццём стрававода, перанёс некалькі аперацый, трансплантацыю. І гэта рабіла немагчымым правядзенне стандартнага пры пароку сэрца ўмяшанне.

Дэфект міжпрадсэрнай перагародкі, які быў у Усевалада, – гэта другі па частаце парок, калі паміж правым і левым перадсэрдзямі застаецца адтуліна і захоўваецца крывацёк, чаго ў норме быць не павінна.

– Праз пракол у сцёгнавой вене, без вялікага разрэзу, без прыпынку сэрца з дапамогай катэтара на месца дэфекту дастаўляюць адмысловую прыладу – аклюдэр, які зачыняе адтуліну з двух бакоў. Для нас гэта руцінная тэхналогія. Складанасць жа з дадзеным пацыентам была ў тым, што звычайна датчык УГД, пад кантролем якога праводзіцца ўмяшанне, ўводзіцца ў стрававод, і так мы выразна бачым свае дзеянні. Паколькі ў гэтага дзіцяці ў свой час быў сфармаваны новы стрававод, які адрозніваецца ад звычайнага, стандартнымі метадамі дзейнічаць было немагчыма, – дзеліцца Павел Чарнаглаз, загадчык рэнгенааперацыйнай РНПЦ дзіцячай хірургіі.

• Текст доступен на языке: Русский