Фота minsknews.by.

Плата за ўваходныя званкі ў роўмінгу ў Саюзнай дзяржаве павінна быць адменена не пазней верасня 2020 года. Пра гэта паведаміў у панядзелак ТАСС прэс-сакратар Мінкомсвязі РФ Яўген Новікаў са спасылкай на фінальную версію дарожнай карты, якая ўзгоднена РФ і чакае падпісання з боку Беларусі.

— Згодна з фінальнай версіяй дарожнай карты па так званай адмене роўмінгу паміж Расіяй і Беларуссю, у сакавіку 2020 года павінны быць гатовыя прапановы аб яе заканадаўчым замацаванні. Сама плата за ўваходныя званкі ў роўмінгу ў Саюзнай дзяржаве павінна быць адменена на працягу шасці месяцаў пасля гэтага, гэта значыць не пазней верасня 2020 года. Да гэтага часу павінны быць скончаныя ўсе тэхнічныя, арганізацыйныя і іншыя мерапрыемствы па забеспячэнні карэктнай маршрутызацыі і тарыфікацыі роўмінгавых званкоў, — сказаў ён.

Пры гэтым Новікаў адзначыў, што Расія цалкам ўзгадніла фінальную версію дарожнай карты.

— Нашым бокам яна падпісана 19 снежня. Цяпер мы чакаем падпісанне з боку Беларусі, — адзначыў ён.

Раней міністр эканамічнага развіцця РФ Максім Арэшкін у інтэрв’ю перадачы «Масква. Крэмль. Пуцін» на тэлеканале «Расія 1» паведаміў, што канкрэтная дата адмены роўмінгу паміж Расеяй і Беларуссю ў 2020 годзе зафіксавана, аднак гэта рашэнне ўступіць у сілу толькі ў рамках пакетнага пагаднення.