Нягледзячы на хуткі Новы год, прырода не радуе нас зімовым надвор’ем.
Анамальная цеплыня прыводзіць да таго, што на падворках нашых чытачоў пачынаюць расцвітаць кветкі і вылазіць зеляніна.
Так, днямі чытачка з Вілейкі паведаміла, што ў яе кветніках расцвілі стакроткі і пачалі вылазіць цюльпаны. У гародзе з’явілася зеляніна, а на кустах – пупышкі.




Фотаздымкі забяспечаныя чытачкай.



















