Фота grt.customs.gov.by.

Гродзенскія мытнікі ў пункце пропуску “Каменны Лог” выявілі пазадарожнікі, якія шукае Інтэрпол.

Парушэнне выяўлена гэтым летам на беларуска-літоўскай мяжы. Паводле дакументаў, прадстаўленых да мытнага кантролю, у транспартным сродку перамяшчаліся аўтамабільныя запчасткі коштам больш за 7,5 тысячы рублёў.

Фактычна ж унутры ў схованках былі два легкавыя аўтамабілі “Таёта” і “Лексус”.

Больш за тое, у ходзе правядзення праверкі мытнікі ўстанавілі, што пазадарожнікі знаходзяцца ў вышуку па лініі Інтэрпола.

Так як вінаватая асоба мела намер ухіліцца ад выплаты мытных плацяжоў у буйным памеры, а гэта каля 80 тысяч рублёў, па факце здзяйснення злачынства будзе прыцягнута па арт. 231 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Матэрыялы перададзеныя ў Следчы камітэт для далейшага крымінальнага працэсу.

• Текст доступен на языке: Русский