Міліцыя шукае маладзечанца, які з’ехаў на заробкі ў Расію

У аператыўна-дзяжурную частку Маладзечанскага РАУС звярнулася 73-гадовая гараджанка.

Жанчына распавяла, што 1 снежня сын адправіўся на заробкі ў расійскае Адзінцова і больш не выходзіў на сувязь. Па словах пенсіянеркі, 33-гадовы мужчына працаваў рабочым на будоўлі.

 Аператыўнікі высветлілі, што 3 снежня Віталь Дзівакоў паведаміў калегам аб вяртанні на радзіму, пасля чаго знік. Месцазнаходжанне маладзечанца невядома.

Віталь Дзівакоў.

Прыкметы: рост каля 174 см, хударлявы целасклад, вочы блакітныя, валасы прамыя цёмна-русыя, кароткая стрыжка, памер абутку 45.

Асаблівыя прыкметы: шнар на пераноссі, шнар каля 5 см на грудзях.

На момант знікнення мужчына быў апрануты ў карычневую куртку ніжэй пояса, цёмна-сінія джынсы і чорныя чаравікі на шнурках.

Міліцыя просіць грамадзян, якія валодаюць якой-небудзь інфармацыяй пра месцазнаходжанне зніклага, паведаміць у Маладзечанскі РАУС па тэлефонах 8 (029) 546-40-44, 8 (033) 381-52-90, 8 (0176) 58-05-61 або ў найбліжэйшы аддзел міліцыі на лінію «102».

• Текст доступен на языке: Русский