Жыхар Смаргоні ударыў мужчыну палкай па галаве, каб забраць цыгарэты і пакурыць

Велізарнае жаданне пакурыць падштурхнула жыхара Смаргоні здейсніць злачынства.

58-гадовы мужчына ў нядзелю днём знаходзіўся каля дома 103 па вуліцы Кірава ў райцэнтры. У гэты час ён убачыў, што міма праходзіць мужчына з блокам цыгарэт у руках.

Падазраваны вельмі захацеў займець тытунёвыя вырабы і не прыдумаў нічога лепш, як здзейсніць рабаванне.

Ён узяў палку, падышоў ззаду да чалавека з цыгарэтамі і ўдарыў яго драўляным прадметам па галаве.

Пацярпелы сур’ёзных траўмаў не атрымаў, аднак ад нечаканасці выпусціў блок тытунёвых вырабаў з рук. Падабраўшы яго, падазраваны схаваўся.

Ужо бліжэй да вечара грамадзянін, які здзейсніў рабаванне, быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі. Частку цыгарэт ён ужо паспеў скурыць, астатняе знаходзілася таксама пры ім. Яго дзеянням дадзена прававая ацэнка.

• Текст доступен на языке: Русский