Фота pixabay.com.

База дадзеных аўтаматызаванай сістэмы ўліку шматдзетных сем’яў запрацуе ў Беларусі ад студзеня 2020 года. Пра гэта ў інтэрв’ю праграме «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь 1» заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч, паведамляе БЕЛТА.

– База створана, яна запрацуе ад 1 студзеня 2020 года, пачнецца рэжым актуалізацыі, – сказала кіраўнік ведамства.

Па яе словах, у базе змяшчаецца інфармацыя аб 106 тысячах шматдзетных сем’яў. Пакуль яна няпоўная – толькі прозвішча, імя ўсіх членаў сем’яў, дадзеныя аб грамадзянстве, месцы пражывання і некаторыя іншыя дадзеныя.

– Ад 1 студзеня будзем напаўняць ужо іншыя палі. Гэта перш за ўсё выдача пасведчанняў шматдзетнай сям’і, ўзнагароджанне Ордэнам маці. Вядома ж, гэта і дапамогі, якія выплачваюцца сям’і, той жа сямейны капітал), – адзначыла Ірына Касцевіч.

Міністр дадала, што інфармацыя будзе пашырацца з улікам неабходнасці ў забеспячэнні дадзенымі, у тым ліку іншых органаў дзяржкіравання.

– Гэта робіцца перш за ўсё для таго, каб перайсці ад заяўнага да выяўляльнага прынцыпа, каб не страціць нікога”, – падагульніла яна.

• Текст доступен на языке: Русский