Вось так жыхары самі пакінулі свае рэчы ў адной з маладзечанскіх шматпавярховак. Фота УУС Мінаблвыканкама.

Маладзечанская міліцыя заўважае, што крадзяжоў маёмасці з пад’ездаў і тамбураў шматкватэрных жылых дамоў становіцца больш. Толькі за апошні тыдзень у міліцыю з заявамі звярнулася каля пяці чалавек.

Падчас праверкі праваахоўнікі пераканаліся, што жыхары працягваюць захоўваць на лесвічных пляцоўках ровары, дзіцячыя вазкі, цацкі і іншыя асабістыя рэчы.

Аднак варта нагадаць, што за гэта прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Міліцыя правярае пад’езды і тамбуру. І калі спецыялісты бачаць пакінутую рэчы, звяртаюцца ў камунальную службу для складання пратаколу.

За парушэнне правілаў карыстання жылымі памяшканнямі пагражае штраф да 765 рублёў згодна з арт. 21.16 Каап Рэспублікі Беларусь.

Да таго ж, рэчы, якія складуюць гаспадары ў пад’ездах, часта загрувашчваюць праходы, выхады і дзверы на шляхах эвакуацыі. У выпадку надзвычайнага здарэння староннія прадметы стануць сур’ёзнай перашкодай.

Згодна з заканадаўствам парушальнікаў правілаў пажарнай бяспекі таксама могуць пакараць штрафам. Як паказвае практыка, штраф становіцца крайняй мерай уздзеяння.

Часам грамадзяне самі прыцягваюць злодзеяў магчымасцю лёгкай нажывы. Так, 22 снежня ў аператыўна-дзяжурную часць Маладзечанскага РАУС звярнуўся 39-гадовы гараджанін. Мужчына паведаміў, што ў ад 11 да 15.30 гадзін з пад’езда невядомыя скралі горны ровар Stels коштам 250 рублёў. Як высветлілася, ровар не быў прышпілены замком-тросам. Аператыўнікі праводзяць праверку, распачатая крымінальная справа па артыкуле 205 КК Рэспублікі Беларусь «Крадзеж».

Па словах першага намесніка начальніка Маладзечанскага РАУС – начальніка крымінальнай міліцыі Юрыя Кабакова, ад пачатку года на Маладзечаншчыне здарылася 35 веласіпедных крадзяжоў, з іх у 16 выпадках устаноўлены асобы зламыснікаў.