Фота spring96.org.

Аляксандар Лукашэнка даручыў падрыхтаваць законапраект аб амністыі да 75-годздзя перамогі ў Другой сусветнай вайне. Як адзначае БелТА, заданне будзе выконваць Вярхоўны суд разам з Міністэрствам унутраных спраў.

Дакумент у сваім аб’ёме параўнальны з законам аб амністыі, які Лукашэнка падпісаў да 75-годдзя вызвалення Беларусі. Тады прадугледжвалася вызваліць ад крымінальнага пакарання каля шасці тысяч асуджаных, у тым выпусціць з месцаў пазбаўлення волі каля дзвюх тысяч чалавек.

Ад пакарання будуць вызваляюцца асобы, асуджаныя за злачынствы, якія не адносяцца да цяжкіх і асабліва цяжкіх. У ліку амніставаных перадусім непаўналетнія, цяжарныя жанчыны, жанчыны і адзінокія мужчыны, якія маюць дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, асобы, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту, інваліды I і II груп, хворыя на анкалагiчныя захворваннi, ветэраны баявых дзеянняў, асобы, якія атрымалі раненні падчас службы ці службовай дзейнасці, пацярпелыя ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Таксама гэта тычыцца і асуджаных па «наркатычным артыкуле». Ад пакарання часткова, тэрмінам на адзін год, вызваленыя асуджаныя да абмежавання ці пазбаўленьня волі.

Амністыя будзе прымяняецца цягам дзевяці месяцаў — да красавіка 2020-га ўключна.

• Текст доступен на языке: Русский