Пракуратура Мядзельскага раёна 18 снежня накіравала ў суд крымінальную справу па абвінавачанні 46-гадовага жыхара курортнага пасёлка Нарач.
Ён адкрыта з прымяненнем сілы выкраў алкагольныя напоі з магазіна «Дабраном».
За такія дзеянні, звязаныя з жаданнем ужыць алкаголь, Крымінальны Кодэкс Рэспублікі Беларусь прадугледжвае пакаранне да шасці год пазбаўлення волі, паведаміў намеснік пракурора раёна Андрэй Гавета.