21 снежня гэтага года на лінію «102» паведамілі аб магчымым выбуху ў чатырох школах у Маладзечне.
Праваахоўнікі эвакуявалі 24 навучэнцаў і двух настаўнікаў. Падчас праверкі выбуханебяспечных прадметаў не знайшлі.
Міліцыянеры ўстанавілі асобу, якая тэлефанавала з мабільнага тэлефона. Гэта інепрацуючы 50-гадовы мясцовы жыхар.
Калі мужчыну затрымлівалі, ён быў нецвярозы. У яго зафіксавалі больш за 1,9 праміле алкаголю ў выдыханым паветры, паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.
Маладзечанскія следчыя распачалі крымінальную справу па частцы 1 арт. 340 (заведама ілжывае паведамленне аб небяспецы) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Дома ў яго правялі агляд і іншыя першапачатковыя следчыя дзеянні.
Падазраваны растлумачыў, што патэлефанаваў з ілжывымі паведамленнямі, бо доўга піў.
У дачыненні да падазраванага прызначылі судова-псіхіятрычную экспертызу. Канчатковую ацэнку яго дзеянням дадуць па выніках расследавання.
Следчыя ў чарговы раз нагадваюць, што ў адпаведнасці з часткай 1 артыкула 340 Крымінальнага кодэкса за загадзя ілжывае паведамленне аб небяспецы прадугледжана пазбаўленне волі тэрмінам да пяці гадоў.
• Текст доступен на языке: Русский