Фота pikabu.ru.

22 і 23 снежня на дарогах Маладзечна здарыліся аварыі, у якіх пацярпелі дзеці.

22 снежня каля 17.30 36-гадовы маладзечанец на аўтамабілі «Мэрсэдэс-Бенц Е220» ехаў па Грамадоўскай. Паблізу дома 14 наехаў на непаўналетняга
пешахода. 12-гадовая дзяўчынка, жыхарка Маладзечна, навучэнка
сярэдняй школы №4, перасякала праезную частку па пешаходным пераходзе, злева направа па ходзе руху машыны.

У выніку ДТЗ дзіця з цялеснымі пашкоджаннямі шпіталізавалі ў дзіцячую бальніцу ў Маладзечна.

23 снежня каля 21.50 гадзін на Вялікім Гасцінцы паблізу дома 96 24-гадовы маладзечанец ехаў на «Сузукі Свіфт». Ён рухаўся  з боку Мінска да Смаргоні і наехаў  на 15-гадовую жыхарку Маладзечна, навучэнку дзявятага класа ДУА «Сярэдняя школа №4 г. Маладзечна» хатняга навучання.

Дзяўчынка пераходзіла праезную частку дарогі справа налева па ходзе руху аўтамабіля на забараняльны сігнал светлафора на рэгулюемым пешаходным пераходзе.

У выніку ДТЗ дзяўчынка атрымала цялесныя пашкоджанні. Яе шпіталізавалі ў рэанімацыю Маладзечанскай ЦРБ.

З мэтай прафілактыкі і недапушчэння ДТЗ з удзелам дзяцей напярэдадні і падчас зімовых школьных канікул, Дзяржаўтаінспекцыя Маладзечна сумесна з іншымі службамі ў перыяд зад 16 снежня 2019 года па 12 студзеня 2020 года праводзіць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў «Бяспечныя каікулы».

ДАІ звяртаецца да бацькоў. Прыміце ўсе меры, каб не дапусціць няшчасных выпадкаў з дзецьмі. Будзьце ім прыкладам на дарозе. Не пакідайце іх без нагляду. Святлоадбівальныя элементы на вопратцыі абутку дапамогуць кіроўцу загадзя звярнуць на дзіцяці ўвагу. А значыць, кіроўца зможа прыняць меры для тармажэння або экстранага прыпынку.

Асаблівая тэма – мабільныя тэлефонаў і навушнікі. Дамажыцеся таго, каб дзіця, знаходзячыся паблізу або на праезнай часткі не размаўляла па тэлефоне і не слухала музыку ў навушніках, бо  гэта адцягвае яго ўвагу!

Часцей нагадвайце дзецям, як паводзіць сябе на дарозе і ў транспарце.Абаязкова перавозьце дзяцей толькі прышпіленымі рамянямі бяспекі. А для дзяцей малодшага ўзросту выкарыстоўвайце спецыяльныя ўтрымліваючыя прылады.