25 снежня жыхара Насілава, які знік 22 снежня, знайшлі загінулым.
32-гадовы мужчына тры дні таму сышоў з дома каля 19.00 у невядомым накірунку. Пра знікненне мужа паведаміла жонка.
Мужчыну шукала міліцыя Маладзечна і валанцёры. Знайшлі загінулым у лесе.
Падрабязнасці не паведамляюць.