Валанцёры пошукава-выратавальнага атрада «Анёл» і міліцыя Фрунзенскага раёна Мінскка шукаюць 27-гадовага Максіма Бынду з пасёлка Чысць Маладзечанскага раёна.
14 снежня ён звярнуўся ў шостую клінічную бальніцу Мінска, каля 17.00 выйшаў адтуль у невядомым накірунку і знік. Каля 18.00 яго бачылі каля станцыі метро «Спартыўная».
Максім Уладзіміравіч Бында нарадзіўся 7 лютага 1992 года. Зарэгістраваны па адрасе: Маладзечанскі раён, пасёлак Чысць, вуліца Другі мікрараён, дом № 7.
Пражывае па адрасе: Мінск, праспект Пушкіна, дом № 36.
Прыкметы: рост 175-180 сантыметраў, хуы, блакітныя вочы, светла-русыя валасы.
Асаблівыя прыкметы: два шнары на правай назе, кульгае на правую нагу, на правай руцэ — татуіроўка «За ВДВ».
Быў апрануты ў сіне-шэрую куртку, чорныя туфлі.
Калі вам нешта вядома пра месцазнаходжанне Максіма Бынды, ці вы яго бачылі, просьба паведаміць аб гэтым па тэлефонах ПСО «Анёл»: 7733 (для ўсіх аператараў мабільнай сувязі), 8 (033) 6666-856, 8 (033) 6666-033. Або па тэлефоне 102.