Штогод мы абяцаем сабе, што ўжо гэта свята дакладна будзе асаблівым, і наперадзе чакае толькі лепшае. Гэта прымушае нас траціць шмат грошай на тое, што не будзе мець сэнсу ўжо 1 студзеня.

Мы сабралі 10 спосабаў, як навагоднія святы правесці з карысцю і зэканоміць. А грошы, якія атрымаецца зберагчы, аддаць на тое, чаго даўно хацелі.

Часам для навагодняга настрою патрэбна няшмат.

Як стварыць настрой без лішніх затрат

Упрыгожаная ёлка – частка абавязковага навагодняга рытуала. Калі бачыш на паліцах бліскучыя шарыкі і гірлянды, то складана не паддацца спакусе. Аднак у выніку набягае сур’ёзная сума на рэчы, без якіх лёгка можна абысціся.

Некаторыя лічаць, што і пластыкавая, і жывая ёлкі не самы лепшы выбар і з пункту гледжання экалогіі, і эканоміі. А каб стварыць калядны настрой, можна зрабіць ёлку з падушак, кніг ці іншых прадметаў. Развесьце гірлянду на сцяне, прынясіце некалькі сасновых галінак. Выдатна створаць настрой эфірныя алеі і спецыі – карыца і ваніль. А вялікае блюда мандарынаў дасць і пах, і карысныя вітаміны.

Узнагародзьце сябе

Калі вы разумна абыйдзецеся з бюджэтам, у вас павінна застацца пэўная сума. Падумайце пра падарунак для сябе. Магчыма, варта ўкласці грошы ў самае дарагое – у здароўе. Здаць аналізы або прайсці ўльтрагукавое даследаванне – можа быць выдатным пачаткам новага года – з клопатам аб сабе.

Гэтыя простыя парады дапамогуць вам не проста зэканоміць, а рацыянальна падысці да свята. Няхай гэта будзе пачаткам сапраўдны нечага новага і чароўнага!

УНП 691881700 ООО “Образовательный центр “Открытое пространство”

Падарункі з клопатам

Калі вы змаглі стрымаць сябе ад неразумных растрат у папярэдніх пунктах, то ваш бюджэт на падарункі можа нечакана вырасці. Але і тут не варта губляць галавы. У падарунках важна паказаць клопат і тое, наколькі чалавек для вас важны. Таму часам адна раздрукаваная фатаграфія каштуе больш, чым дарагая тэхніка.

Падарыце чалавеку не проста рэч, а развіццё – ідэальным падарункам стане сертыфікат на курсы, пра якія даўно мараць. Замежная мова, бізнес або, напрыклад, майстэрства макіяжу – гэта не проста падарунак, гэта магчымасць пачаць Новы год па-новаму ў прамым сэнсе слова.

Шукайце бясплатныя сувеніры

Часам складана стрымаць сябе ад пакупкі цацак і сувеніраў у форме або з выявай сімвала года. Але часцей за ўсё гэтыя падарункі становяцца смеццем праз некалькі дзён. Калі хочаце аддаць даніну сімвалу, няхай гэта будуць практычныя рэчы.

Але і тут можна зэканоміць. Прыгожыя каляндарыкі і іншую прадукцыю, прысвечаную надыходзячаму году, многія кампаніі раздаюць бясплатна як промапрадукцыю. Банкі, буйныя кампаніі раздаюць прома не толькі буйным кліентам, але і звычайным карыстальнікам паслуг. Гэта добры спосаб прынесці карысныя рэчы ў дом, якія будуць дадаваць навагодняга настрою. Рэчы з прыгожым дызайнам смела дарыце, няхай і ў вашых блізкіх будуць карысныя сімвалы года.

Напрыклад, летась мы ў “Рэгіянальнай газеце” зладзілі карпаратыў у стылі вікінгаў. Кожны сабраў убор з таго, што мелі дома.

Паўзарплаты на ўбор? Не!

Многія святкуюць Новы год у кампаніі, і тады асноўным выдаткам становіцца ўбор. Для жанчын гэта яшчэ большая бяда. Манікюр, прычоска, прафесійны макіяж і, вядома, новая сукенка – усё гэта цалкам можа пацягнуць на паўзарплаты.

Замест прыгожай прычоскі на некалькі дзён зрабіце ў цырульні стрыжку з укладкай, якая будзе трымацца месяц. Замест таго, каб аддаваць грошы за макіяж, паглядзіце некалькі відэа з урокамі, як зрабіць патрэбны твар.

Дамоўцеся з кампаніяй прыйсці ў касцюмах. І няхай гэта будзе камплект з таго, што ўжо ёсць у вашым гардэробе. Дадайце крыху фантазіі, і адзенне набудзе зусім іншае гучанне.

Спісы працуюць безадказна

Да кожнага свята неабходна рыхтавацца шмат. Утрымаць усё ў галаве няпроста. Калі вы ў спешцы забягаеце ў магазін, то звычайна набіраеце многа лішняга. Пазбегнуць гэтага можна толькі адным спосабам: складайце спіс патрэбных прадуктаў, спраў і задач, якія трэба набыць ці выканаць.

Гэты спосаб падаецца банальным, але толькі да таго моманту, пакуль ім не карыстацца. Самае галоўнае тут – не адыходзіцца ад спіса, таму што гэта лёгка забярэ значную частку грошай з кашалька.

Вам трэба менш ежы, чым вы думаеце

Дзве гарачыя стравы, тры салаты, бутэрброды і нарэзкі – вы, праўда, думаеце, што вы ў сілах усё гэта з’есці за адну ноч? Раскрыю вам праўду: не. Ежы вам трэба нашмат менш, чым звычайна выстаўляюць на стол.

А даядаць наступныя пару дзён рэшткі – не самае добрае для вашага страўніка. Таму калі вы хочаце паставіць на стол два салаты, лепш пастаўце адзін. Для другога падрыхтуйце прадукты, саму ж салату зрабіце на наступны дзень.

Меню з адных прадуктаў

Яшчэ адзін спосаб зэканоміць – абярыце стравы, для якіх неабходныя падобныя прадукты. Зрабіце мяса пад сырнай скарынкай, абярыце і салату або бутэрброд з сырам. Некалькі прадуктаў, што перакрыжоўваюцца – і вы ўжо добра зэканомілі.

Паспрабуйце скласці меню, у якім, па-першае, вы ўбачыце складнікі, а па-другое, колькі з’есць кожны чалавек. І атрымаецца, што на сям’ю з чатырох чалавек дастаткова ўдвая менш, чым вы разлічвалі.

А можна ўвогуле не гатаваць!

Такога павароту вы, пэўна, і не чакалі. Але менавіта гэта дапаможа вам зэканоміць не толькі на грашах, але і на часе.

Можна заказаць піцы або набыць паўфабрыкаты ў магазінах са сваім кулінарным цэхам. Пагрэлі ежу, з’елі – і светне перакуліўся ад таго, што стол не ломіцца ад страў.

 

Падарожжы

Паспрабуйце знайсці час для навагодняга падарожжа. Зусім неабавязкова ляцець у Лапландыю, каб адшукаць цуд. Некалькі гадзін прагулкі ў вілейскім лесе або прагулка ў цішыні можа даць нашмат больш і пры гэтым амаль нічога не каштаваць.

• Текст доступен на языке: Русский