Фота rabochy-put.ru.

Аддзел ДАІ Маладзечна шукае сведкаў і відавочцаў здарэння, што адбылося ў Маладзечне 23 лістапада каля 15.50 на Вялікім Гасцінцы, каля ГЦ «Модуль».

21-гадовы кіроўца на  «БМВ 318», які ехаў па Вялікім Гасцінцы ў правай паласе для руху ў напрамку Мінска, паблізу д.143-Б наехаў на пешахода, які знаходзіўся на праезнай частцы.

У выніку 37-гадовы чаго пешаход атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні.

Просьба сведак і відавочцаў дадзенага здарэння звярнуцца ў аддзел ДАІ Маладзечанскага РАУС па адрасе: Маладзечна, вуліца Т. Дудко, 1-15 або па тэлефонах (8-0176) 74-53-46, 74-53-43 альбо 102.

 

• Текст доступен на языке: Русский