26 снежня міліцыя Маладзечна і супрацоўнікі Беларускай Чыгункі правялі прафілактычную акцыю «Гадзіна пасажыра».
Ад 9.30 да 10.30 супрацоўнікі міліцыі праінспектавалі буйную чыгуначную станцыю «Уша» ў Маладзечанскім раёне.
Каб папярэдзіць правапарушэнні на транспарце і выпадковае траўмаванне грамадзян, міліцыя правяла тлумачальныя гутаркі з пасажырамі, работнікамі Беларускай Чыгункі і мясцовым насельніцтвам. Каля 30 чалавек атрымалі памяткі па бяспечных паводзінах на цягніках. Прафілактычная інфармацыя ў
Прафілактычную інфармацыю на працягу гадзіны транслявалі па гучнай сувязі на тэрыторыі станцыі.
Ад пачатку года ў Маладзечанскім раёне на чыгунцы адбылося сем няшчасных выпадкаў, усё з смяротным зыходам. Сярод пацярпелых ёсць і непаўналетнія.
22 снежня пад коламі электрычкі загінула 31-гадовая жыхарка Маладзечанскага раёна. Жанчыну была смяротна траўмаваў электрацягнік каля 16-20 паблізу станцыі «Уша».
Асноўнымі прычынамі трагедый часта становіцца ігнараванне грамадзянамі элементарных правілаў бяспечнах паводзінаў і пераход чыгуначных шляхоў узабароненых месцах. За падобнае парушэнне можа пагражаць штраф да 50 рублёў.
Асаблівую ўвагу ўдзельнікі акцыі надалі пешаходам у навушніках, з мабільнымі тэлефонамі ў руках і тым, хто рухаўся на роварах.
Напрыканцы мерапрыемства супрацоўнікі Інспекцыі па справах непаўналетніх адзначылі, што падлеткі лепш за дарослых справіліся з так званым тэстам на валоданне базавымі правіламі бяспекі на аб’ектах падвышанай небяспекі.
• Текст доступен на языке: Русский