У наступныя тры дні злёгку пахаладае, насыпле снегу. У суботу і нядзелю ўдзень наогул чакаецца да мінус 5. Уначы да мінус 11 , піша БелТА.
А 30 снежня, у панядзелак, надвор’е зноў пачне мяняцца.
На большай частцы тэрыторыі чакаецца кароткачасовыя ападкі (снег, мокры снег, днём з дажджом). У асобных раёнах чакаецца слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца.
Ноччу 1-7 градусаў марозу, пры праясненнях – мінус 8-10. Днём будзе ад -2 да +4.
У аўторак, 31 снежня, будзе адчувацца ўплыў няўстойлівых паветраных мас, што паступаюць з Балтыйскага мора. Часам будуць выпадаць ападкі (мокры снег, дождж). Будзе галалёдзіца.
Уначы ад мінус 3 да +2, удзень – ад -1 да +5.
• Текст доступен на языке: Русский