Андрэй Пасека. Фота mil.by.

Указам ад 23 снежня Аляксандр Лукашэнка звольніў намесніка начальніка Генштаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Андрэя Пасеку за ўчынкі, якія дыскрэдытуюць званне вайскоўца.

Палкоўнік Андрэй Пасека нарадзіўся ў Валожыне ў 1971 годзе. Вучыўся на вайскоўца ў Санкт-Пецярбургу, служыў ва Узброеных Сілах Беларусі на кіруючых пасадах. У 2001 годзе з чырвоным дыпломам і залатым медалём скончыў камандна-штабны факультэт Вайсковай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Працягваў служыць ва Узброеных Сілах.

У 2013 скончыў факультэт Генштаба гэтай жа ўстановы. Таксама з чырвоным дыпломам і залатым медалём.

У 2017 годзе Аляксандр Лукашэнка прызначыў яго намеснікам начальніка Генштаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

 

 

• Текст доступен на языке: Русский