Фота Pixabay.com.

У Бабруйску памерла дзіця. У дзіцячым садку «праводзіцца неабходны комплекс эпідэміялагічных мерапрыемстваў», паведамляе «Камерцыйны кур’ер» са спасылкай на аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі Бабруйскага гарвыканкама.

Паводле папярэдняй інфармацыі, двухгадовая дзяўчынка памерла дома. Паведамлялася, што ў малой быў менінгіт, але гэтая інфармацыя не пацвердзілася.

Маці загінулай малой зараз знаходзіцца ў шпіталі, але, паводле афіцыйнай інфармацыі, з іншым дыягназам, не такім, які ставілі загінулай дачцэ.

• Текст доступен на языке: Русский