Самалёт авіякампаніі Bek Air зваліўся за межамі аэрадрома Алматы, ёсць жывыя. Пра гэта паведамляе tut.by са спасылкай на прэс-службу аэрапорта.
«Борт авіякампаніі Бек Эйр пацярпеў крушэнне за межамі аэрадрома. Ёсць жывыя. На месцы працуюць экстранныя службы», – гаворыцца ў паведамленні авіякампаніі.
Паводле яе звестак, на борце рэйса 2100 Алматы-Нур-Султан авіякампаніі «Бек Эйр», было 95 пасажыраў, 5 членаў экіпажа.
«Сёння 27 снежня 2019 года ў 07.22 рэйс №Z2100 авіякампаніі «Бэк Эйр» з Алматы ў Нур-Султан пры ўзлёце страціў вышыню і прабіў бетонную агароджу. Адбылося сутыкненне з двухпавярховым будынкам», – паведамілі ў Камітэце грамадзянскай авіяцыі Казахстана.
У МУС Казахстана паведамілі, што самалёт зваліўся ў раёне жылога сектара, вядзецца эвакуацыя.
Загінулі 14 чалавек, пацярпелых 35, у тым ліку 8 дзяцей.