Павысіць дапушчальную хуткасць прапанавалі на участках дарог Р58 Мінск – Калачы – Мядзел, Р28 Мінск – Маладзечна, М6 Мінск – Гродна і на некаторых іншых, якія не ідуць праз наш рэгіён.

– Ёсць прапанова на 16 участках дадаткова падняць хуткасны рэжым. Спадзяюся, што вынікам працы камісіі стане падтрымка адпаведнага рашэння, – сказаў міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка на пасяджэнні Пастаяннай камісіі па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху пры Савеце міністраў.

Як паведаміў начальнік УДАІ МУС Дзмітры Карзюк па выніках пасяджэння ў Саўміне, хуткасць на прапанаваных участках будзе павышана.

– На 10 з 16 участкаў кампенсацыйныя мерапрыемствы праводзіліся на працягу гэтага года, таму яны гатовыя да таго, каб павысіць хуткасны рэжым без дадатковай інфраструктуры і трат, – растлумачыў Дзмітры Карзюк. – На шасці астатніх участках хуткасны рэжым таксама будзе павышаны без якіх-небудзь праблем для бяспекі дарожнага руху. Усе гэтыя ўчасткі будуць на пастаянным кантролі. Калі сітуацыя раптам будзе мяняцца, мы аператыўна занясем карэкціроўкі.