Фота EBU.

Пяць чалавечых целаў і дзве галавы знайшлі ў невялікім судне, прыбітымі хвалямі да берагоў Японіі. Як мяркуецца, гэта паўночнакарэйскія рыбакі або бежанцы, піша Бі-бі-сі.

Лодка, знойдзеная на востраве Садо, моцна пашкоджана, на яе борце надпісы на карэйскай мове. Мяркуючы па ўсім, яна доўга знаходзілася ў моры: трупы часткова спарахнелі.

Берагавая ахова змагла дабрацца да лодкі толькі праз суткі пасля таго, як яна была знойдзена ў суботу. У японскай паліцыі пакуль не могуць пэўна сказаць, ці належалі галовы каму-небудзь з загінулых на караблі.

Такія «караблі-прывіды» ўжо не раз знаходзілі ля японскіх берагоў. Часцей за ўсё гэта невялікія рыбалоўныя судны з КНДР.

Большую частку такіх лодак знаходзяць пустымі або з целамі на борце. Мяркуючы з усяго, рыбакі заходзяць занадта далёка ў моры ў пошуках ўлову і альбо губляюцца і гінуць — альбо ад голаду, альбо пры моцным шторме.

Раней высоўваліся здагадкі, што на лодках спрабуюць збегчы з КНДР, але гэтыя версіі пацверджання не знайшлі. Знойдзеныя ў 2017 годзе рыбакі запатрабавалі, каб іх пераправілі назад у КНДР.

З-за напружаных адносінаў паміж КНДР і Японіяй эфектыўна расследаваць падобныя выпадкі амаль немагчыма.