Фота chash24.blogspot.com.

Гаворка ідзе пра краму на вуліцы Святаянскай ў Маладзечне. Гараджане сцвярджаюць, што ў бліжэйшы час гандлёвую кропку хочуць закрыць. З просьбай паўплываць на неадназначнае рашэнне мясцовая жыхарка Валянціна Пятроўна патэлефанавала 28 снежня на прамую лінію Мінаблвыканкама, піша mlyn.by.

Жанчына распавяла, што буйны беларускі рытэйлер адкрыў магазін на вуліцы Святаянской каля трох гадоў таму. Увесь гэты час мясцовыя не маглі нарадавацца: падкупляў асартымент і коштавая палітыка.

– Але нядаўна мы даведаліся, што краму хочуць зачыніць, – патлумачыла Валянціна Пятроўна. – Нас гэта не задавальняе. Большасць мясцовых жыхароў пенсіянеры – хадзіць далёка за прадуктамі мы не можам. А бліжэйшая гандлёвая кропка знаходзіцца прыкладна за паўтара кіламетра ад мікрараёна.

Таксама жанчына паскардзілася на добраўпарадкаванне пешаходнай дарожкі каля Камсамольскага парку. Яна распавяла, што стан пакрыцця не вытрымлівае ніякай крытыкі, а па вечарах у ваколіцах дарогі не працуюць ліхтары.

Скарга на закрыццё крамы аказалася не адзінай- на прамую лінію з гэтай жа праблемай датэлефанавалася яшчэ адна гараджанка.

Намеснік старшыні Мінаблвыканкама Сяргей Неўмяржыцкі, які дзяжурыў на прамой лініі, растлумачыў: калі крама належыць прыватнаму ўласніку, то рашэнне аб адкрыцці ці закрыцці можа прыняць толькі ён. Што тычыцца пешаходнай дарожкі, гэтае пытанне вывучаць мясцовыя ўлады.