Ілюстрацыйнае фота varjag.net.

Пра пажар мы паведамлялі ў выхадныя. 

Сёння афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог расказала нам пра падрабязнасці здарэння.

– Маладзечанскія следчыя працавалі ў вёсцы Загорцы Мясоцкага сельсавета, на Маладзечаншчыне. Расследавалі гібель мужчыны на пажары, што здарыўся ўвечары 27 снежня, – расказала Таццяна.

Па яе словах, загінулы – 55-гадовы гаспадар дома. Яго цела выратавальнікі знайшлі, калі лакалізавалі пажар. Папярэдняя прычына – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

Прызначылі экспертызы. Следчыя праводзяць праверку здарэння.

• Текст доступен на языке: Русский