У Маладзечне. Фота Аксаны Ярашонак.

Незвычайны працоўны графік чакае беларусаў цягам двух наступных тыдняў.

Сёння і заўтра – мы працуем. А некаторыя і газету здаюць. А 1, 2 студзеня адпачываем.

3 і 4 студзеня, пятніца, субота, – зноў працуем.

Ад 5 студзеня пачынаюцца калядныя выхадныя, якія працягнуцца 6 і 7.

Ад 8 па 10 студзеня – зноў на працу. А 11 і 12 – выхадныя, бо гэта субота і нядзеля.