Тры жыхары Брэстчыны вясной 2019 года завербавалі ў Мінску траіх бяздомных. Затым іх перавезлі ў Астравецкі раён і прымусілі працаваць жывёлаводамі. Грошы за працу з красавіка па кастрычнік падазраваныя прысвоілі сабе. Гэта каля 30 тысяч рублёў.

Пракуратура Гродзенскай вобласці распачала крымінальную справу па факце гандлю людзьмі – п.п.1,2,3 і 4 ч.2 ст.181 КК РБ. Мужчынам пагражае пазбаўленне волі ад сямі да дванаццаці гадоў са штрафам.

• Текст доступен на языке: Русский