Закаткі агонь не пашкодзіў. Фота

30 снежня каля 18.00 здарыўся пажар на Вілейшчыне, у вёсцы Залессе Хаценчыцкага сельсавета. Гарэў хлеў у адным з двароў.

– Пажар заўважыў сусед, які жыве праз два дамы. Ён выйшаў пакурыць і пачуў трэск падобны да выбухаў петард. Падумаўшы, што ў вёсцы ўзрываць петарды няма каму, пайшоў на гукі трэску, заўважыў пажар і выклікаў выратавальнікаў. Гаспадыня была дома, але пажару не заўважыла. На ўсякі выпадак суседзі вывелі яе з хаты. Выратавальнікаў жанчына чакала на вліцы, – расказаў карэспандэнту  інжынер інспекцыі нагляду і прафілактыкі Вілейскага РАНС Дзмітры Кляшняк.

Калі прыехала падраздзяленне выратавальнікаў, дах на ўсім хлеве гарэў адкрытым полымем. Па словах Дзмітрыя Клешняка, сарай быў падзелены на дзве часткі. У адным захоўваліся дровы, у іншым – гародніна, закаткі і старыя рэчы. Электрычнасці ў пабудове не было. Але ў той частцы, дзе захоўвалася гародніна, была печка, якую гаспадыня нядаўна прапаліла.

У выніку пажару згарэў увесь дах, агонь часткова пашкодзіў дровы і старыя рэчы, што захоўваліся ў хлеве. Прадукты і закаткі агонь не пашкодзіў.

Папярэдняя прычына – парушэнне эксплуатацыі печкі.

• Текст доступен на языке: Русский