Фота belnovosti.by.

Падаражэнне прадугледжанае пастановай Саўміна № 933 ад 28 снежня, піша Tut.by.

Пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў цана складзе ў ацяпляльны перыяд: з 1 студзеня па 31 мая ўключна — 0,1205 рубля за кубаметр (цяпер — 0,1143 рубля), з 1 чэрвеня па 31 снежня ўключна — 0,1271 рубля (0,119 рубля). Пры адсутнасці індывідуальных газавых прыбораў тарыф складзе 0,4213 рубля за кубаметр газу незалежна ад сезона (цяпер — 0,4114 рубля).

Калі ў доме ці кватэры не выкарыстоўваюцца прыборы індывідуальнага ўліку расходу газу, але ёсць газавая пліта і цэнтралізаванае гарачае водазабеспячэнне або індывідуальны воданагравальнік (за выключэннем газавага), тарыф складзе 3,37 рубля з аднаго чалавека ў месяц (цяпер — 3,29 рубля). Тарыф на газ у жыллё, дзе ёсць газавая пліта і індывідуальны газавы воданагравальнік, але няма цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння, будзе 9,69 рубля з аднаго жыхара (цяпер — 9,46 рубля). У кватэрах і дамах, дзе ёсць газавая пліта, але няма цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і індывідуальнага газавага воданагравальніка, газ будзе каштаваць 5,48 рубля для аднаго жыхара ў месяц (цяпер — 5,35 рубля).

У жыллі, дзе ёсць індывідуальныя газавыя ацяпляльныя прыборы (і няма прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу), у ацяпляльны перыяд з 1 студзеня па 31 мая прыйдзецца плаціць 0,5320 рубля за 1 кв. м агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц (цяпер — 0,4874 рубля), з 1 чэрвеня па 31 снежня — 0,5936 рубля (цяпер — 0,5320 рубля). У летні перыяд ўстаноўлены наступныя тарыфы: з 1 студзеня па 31 мая — 0,1995 рубля (цяпер — 0,1827 рубля), з 1 чэрвеня па 31 снежня — 0,2226 рубля (цяпер — 0,1995 рубля).

Кубаметр звадкаванага газу ў кватэрах і дамах з устаноўленымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу газу і індывідуальнымі газавымі ацяпляльнымі прыборамі ў ацяпляльны сезон будзе каштаваць: з 1 студзеня па 31 мая — 1,9563 рубля (цяпер — 1,7993 рубля), з 1 чэрвеня па 31 снежня — 2,1628 рубля (цяпер – 1,9497 рубля). Пры адсутнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў 1 кубічны метр таксама будзе каштаваць 1,1409 рубля (цяпер – 1,0970 рубля).

Калі ў доме ці кватэры не выкарыстоўваюцца прыборы індывідуальнага ўліку расходу газу, але ёсць газавая пліта і цэнтралізаванае гарачае водазабеспячэнне або індывідуальны воданагравальнік (за выключэннем газавага), тарыф звадкаванага газу складзе 3,42 рубля з аднаго чалавека ў месяц (цяпер – 3,29 рубля ). Пры наяўнасці газавай пліты і газавага воданагравальніка і адсутнасці цэнтральнага гарачага водазабеспячэння ён будзе каштаваць 9,7 рубля (цяпер – 9,32 рубля). Пры наяўнасці газавай пліты, адсутнасці цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння і газавага воданагравальніка – 4,56 рубля з аднаго чалавека ў месяц (цяпер – 4,39 рубля).

Тарыф на звадкаваны газ у жыллё, дзе ёсць індывідуальныя газавыя ацяпляльныя прыборы (і няма прыбораў індывідуальнага ўліку расходу газу) у ацяпляльны сезон складзе: з 1 студзеня па 31 мая ўключна – 6,3021 рубля за 1 квадратны метр агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц (цяпер – 5,7713 рубля), з 1 чэрвеня па 31 снежня ўключна – 7,0314 рубля (цяпер – 6,3021 рубля).

Кошт аднаго кілаграма газу ў балонах вагой 21 кілаграмаў у межах нормаў спажывання (5 балонаў на аднаго чалавека ў год) складзе 0,81 рубля (цяпер – 0,7788 рубля). Такі балон будзе каштаваць 17 рублёў (цяпер – 16,35 рубля). Пры поўным тарыфе (2,1304 рубля за кілаграм) такі балон з 1 студзеня абыйдзецца ў 44,7 рубля. Цяпер жа цана складае 37,35 рубля.

• Текст доступен на языке: Русский