Фота ru.kaidapetcup.com.

Сёлета міліцыя ў Вілейскім раёне заўважыла больш п’янства сярод непаўналетніх. Адзін з самых гучных выпадкаў, па словах стажора на пасадзе старшага памочніка пракурора Вілейшчыны Веранікі Занковіч, здарыўся сёлета ў ліпені.

25-гадовы мужчына і 16-гадовая дзяўчына, з яе слоў, пазнаёміліся па інтэрнэту. Сустрэліся на вуліцы. Мужчына прапанаваў папіць піва.

– Яны набылі два літры «Жыгулёўскага» ў краме на Гагарына і пайшлі распіваць у лесапаласу, што побач, – расказала Вераніка Мікалаеўна.

Тут маладых людзей заўважылі міліцыянеры. Стала вядома, што мужчыну ўжо каралі за хуліганства. Дзяўчынка – са шмадзетнай сям’і. 25-гадоваму фігуранту далі штраф 25 рублёў 50 капеек. Дзяўчыну паставілі на ўлік да доктара-нарколага і ў інспекцыі па справах непаўналетніх.

Усяго за 2019 год 33 непаўналетніх міліцыя заўважыла за распіццём спіртнога.

• Текст доступен на языке: Русский