Фота Настассі Уткінай.

Урад вызначыў новыя тарыфы на электраэнергію, якія пачнуць дзейнічаць ад 1 студзеня.

Для кватэр з газавымі плітамі цяпер дзейнічае тарыф па аб’ёме спажывання ў 0,1746 рубля за кВт•г, а для кватэр з электраплітамі — 0,1484 рубля за кВт•г. Ад 1 студзеня тарыфы вырастуць да 0,1901 рубля і 0,1616 рубля адпаведна.

Тарыф па двух часавых перыядах цяпер складае: з 22.00 да 17.00 — 0,1039 рубля за кВт•г, з 17.00 да 22.00 — 0,2968 рубля за кВт•г. З 1 студзеня яны вырастуць да 0,1131 рубля і 0,3232 рубля адпаведна.

Тарыф на электраэнергію па трох часавых перыядах таксама вырасце. З 23.00 да 6.00 электрычнасць будзе каштаваць 0,097 рубля за кВт•г (цяпер — 0,0890 рубля), з 17.00 да 23.00 — 0,2909 рубля (цяпер — 0,2671 рубля), астатні час сутак — 0,1131 рубля (цяпер — 0,1039 рубля).

Ад 1 студзеня вырастуць таксама поўныя тарыфы на электраэнергію. Аднаставачны тарыф вырасце да 0,2090 рубля за 1 кВт•г.

Тарыф па двух часавых перыядах складзе: з 22.00 да 17.00 — 0,1463 рубля за кВт•г, з 17.00 да 22.00 — 0,4180 рубля за кВт•г.

Па трох часавых перыядах тарыф будзе наступным. Электраэнергію з 23.00 да 6.00 будуць адпускаць па цане 0,1254 рубля за кВт•г, з 17.00 да 23.00 — 0,3762 рубля, астатні час — 0,1463 рубля.

• Текст доступен на языке: Русский