Ад 1 студзеня ў Беларусі павялічылі базавую велічыню — цяпер гэта 27 рублёў. Акрамя грашовай дапамогі, стыпендый ды іншага, да базавай прывязаныя і штрафы. Свабода сабрала некаторыя лічбы.

Безбілетны праезд — да 27 рублёў

Безбілетны праезд у грамадскім транспарце, а таксама праход праз турнікет у метро без аплаты ці дакумента караецца штрафам 0,5 базавай. Пасля новага года гэта 13,5 рубля.

Ехаць без квітка ў прыгарадным ці міжгароднім транспарце, а таксама ў цягніках даражэй — ад 18,9 да 27 рублёў

Перавышэнне хуткасці — да 405 рублёў

Першае перавышэнне хуткасці ў годзе на 10-20 км/г абыдзецца ў 27 рублёў. Паўторныя перавышэнні хуткаснага рэжыму цягам году будуць каштаваць да 405 рублёў або парушальніка могуць на год пазбавіць пасьведчання кіроўцы.

Лаянка ў грамадскім месцы — да 810 рублёў

Паводле арт. 17.1 КаАП дробным хуліганствам лічацца:

  • лаянка ў грамадскім месцы;
  • абразлівыя чаплянні да грамадзянаў;
  • іншыя дзеянні, якія парушаюць грамадскі парадак, дзейнасць арганізацый ці спакой грамадзян і праяўляюць непавагу да грамадства.

Такое правапарушэнне караецца штрафам ад 54 да 810 рублеў (ад 2 да 30 базавых велічыняў) ці адміністрацыйным арыштам.

Забароненая акцыя – 1350 рублёў для грамадзян, 13 500 – для арганізацый

КаАП забараняе ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве, яго арганізацыю ці парушэнне вызначанага парадку масавай акцыі. Акрамя штрафу, за такое правапарушэньне можа пагражаць адміністрацыйны арышт.

Максімальны штраф для фізічных асобаў – 1350 рублёў, для юрыдычных – 13 500 рублёў.

Экстрэмізм — да 2700 рублёў грамадзян

За выраб, распаўсюд ці перавозку экстрэмісцкіх матэрыялаў (у тым ліку падабайку і рэпост) паводле арт. 17.11 КаАП РБ можа пагражаць штраф да 1300 рублёў і канфіскацыя, напрыклад, камп’ютара ці тэлефона, з якога ставілася падабайка і адміністрацыйны арышт. Калі правапарушэнне зрабіла юрыдычная асоба, арганізацыю могуць аштрафаваць да 13 000 рублёў.

• Текст доступен на языке: Русский