Фота vesti.ua.

Новы 2020 год нясе перамены, навіны і прыемныя моманты. На што варта звярнуць увагу кожнаму са знакаў усходняга гараскопа, чытайце далей.

Пацук

Віншуем, надыходзіць ваш год! У год Белага Металічнага Пацука будзе шанцаваць усім гаспадарам. Фінансавыя справы палепшацца. Калі клапаціцца пра здароўе, яно вам аддзячыць. А большасць праблем будуць вырашацца, калі прыкласці да гэтага хаця б нязначнае намаганне.

Для многіх стане прыемнай навіной, што ў вас будзе нашмат менш прычын, каб нервавацца.

Для вас год стане выдатнай магчымасцю, каб пачаць сваю справу. Ёсць штосьці, пра што даўно марылі, але баяліся прызнацца нават самі сабе? Не хапала сродкаў або ведаў? Сусвет будзе спрыяць, каб усё ў вас атрымалася, хапайце сваю ўдачу за хвост!

Дома вас чакаюць утульнасць і спакой. Пастарайцеся больш часу ўдзяліць на сямейныя паездкі і прыгоды, асабліва з дзецьмі. Калі ў вас пакуль няма пары, верце, што гаспадар года мае для вас сюрпрыз. Захавайце сваё сэрца для таго, з кім можаце заставацца сабой.

Бык

Год нельга назваць для вас простым. Але ўсе складанасці будуць прыносіць плён. Абавязкова займайцеся самаразвіццём і ўдасканаленнем. Моўныя курсы, фізічныя нагрузкі – смела рухайцеся да ідэальнага вобразу сябе, і вас чакаюць прыемныя вынікі.

Пэўныя перамены чакаць вас у сферы грошай і кар’еры. Магчыма, вы зменіце працу або атрымаеце павышэнне. Што б ні адбывалася, імкніцеся захаваць з усімі добрыя адносіны. Старайцеся не прымаць важныя рашэнні адразу, слухайце парады і абдумвайце наступствы.

У сям’і старайцеся паводзіць сябе паважліва і планаваць наперад. Напрыклад, адпачынак або буйныя пакупкі. У канцы лета вас можа напаткаць рамантычная прыгода. Хутчэй за ўсё, вам нават давядзецца рабіць выбар, звязаны з рамантычнымі адносінамі.

Тыгр

У 2020 годзе вас чакае шмат падзей і на працы, і ў асабістым жыцці. За такім кругаваротам вам трэба паспяваць атрымаць асалоду ад важных імгненняў. Не прымайце непрыемнасці блізка да сэрца – хутка вы зразумееце, што ўсё гэта драбяза.

Калі хочаце памяняць працу, дачакайцеся восені. Тады вас можа напаткаць прывабная прапанова. У сямейным жыцці вам спатрэбіцца цяпло ад блізкіх. Пастарайцеся быць бліжэй да родных, прабачце ім нязначныя памылкі. Калі вы шукаеце другую палову, ваш шанец будзе ў канцы года.

Трус

Вас чакаюць вялікія перамены. Новыя сябры, захапленні, праца, дом – усё гэта чакае вас, калі вы самі захочаце. На працы могуць быць прыемныя перамены, з-за якіх можа спатрэбіцца пераезд. Вас чакаюць грашовыя папаўненні. Дапамажыце чалавеку ў складаным становішчы, і атрымаеце прыемны сюрпрыз.

Старайцеся часцей збірацца з роднымі і сябрамі. На адным з такіх мерапрыемстваў час чакае сустрэча з чалавекам, ад якога будзе ўражанне, нібы вы знаёмыя ўсё жыццё. Не ўпусціце яго.

Дракон

Вас чакае пакручасты год, у якім будуць як свае складанасці, так і магчымасці для неверагоднага ўзлёту. Самым важным стане ўмацоўваць сувязі і заводзіць знаёмствы. Не саромейцеся прыняць дапамогу, калі ў вас будзе ў ёй неабходнасць.

Калі вам будзе падавацца, што дома ад вас патрабуюць многага, прыміце гэта як выклік, якога варта дасягнуць. Вам хочуць дабра, і вы можаце дасягнуць таго, што ад вас чакаюць. Прычым вы самі будзеце ў захапленні ад выніку. Калі вы шукаеце каханне, звярніце вясной увагу на чалавека, які падаецца вам поўнай супрацьлегласцю.

Змяя

Год спрыяльны для вас найперш для фінансаў, нездарма ж вы столькі працавалі. Ваша гіперактыўнасць можа быць незразумелай Пацуку, але вас нішто не зможа спыніць. І ў выніку вы ўбачыце, што нягледзячы на ўсе перашкоды ваша актыўнасць прынясе плён.

У сям’і можа быць напружаная абстаноўка. Тут важна разабрацца ў прычынах, каб атрымаць новыя і лепшыя ўзроўні ўзаемаразумення. Вам спатрэбіцца дапамагаць каханым людзям. Знайдзіце для іх час, каб яны кожны дзень разумелі, чаму вы для іх настолькі важныя.

Конь

Вас чакаюць заслужаныя ўзнагароды. Добра, калі вы зможаце накіраваць гэтыя сродкі на тое, чаго даўно хацелі. Добра, калі знойдзеце і час, і магчымасць для падарожжа. Паспрабуйце нарэшце зрабіць тое, аб чым марылі.

У каханні ваш саюз стане мацнейшым, калі вы зможаце даверыцца другой палавінцы. Калі вы чакаеце каханне, спыніце актыўнасць. Як толькі вы перастанеце думаць пра новыя знаёмствы, яны самі вас знойдуць.

Каза

Наконт кар’еры ў вас усё будзе складвацца выдатна. Магчыма, узрасце працоўная нагрузка, але новыя задачы прынясуць і задавальненне, і прыбытак. У другой палове года вы зможаце свой досвед перадаць іншым і таксама на гэтым зарабіць.

Важнай тэмай можа стаць дзіця. Узаемаадносіны з партнёрам будуць не самымі бязвоблачнымі, але спрэчкі дазволяць вам лепш зразумець адзін аднаго. Калі вы шукаеце каханне, паглядзіце на чалавека, які побач з вамі. Магчыма, ваш лёс проста перад вамі.

Малпа

Вас чакае маса ўражанняў, і вы будзеце проста купацца ў каханні. Дома можа спатрэбіцца рамонт або ўвогуле пераезд. У працы вам спатрэбіцца паказаць, наколькі вы яе цэніце, каб атрымаць прыемныя сюрпрызы.

Пастарайцеся больш часу аддаваць на размовы са сваякамі. Сямейныя сувязі павінны стаць мацнейшымі. У каханні вас чакае поспех незалежна ад таго, маеце вы пару або толькі шукаеце.

Певень

Вас чакаюць прыемнасці і падарункі. Наконт грошай варта быць вельмі пільнымі – падумайце двойчы, перш чым укладаць буйную суму.

У сям’і спатрэбіцца адшукаць паразуменне наконт вашых амбіцый. Працягвайце рабіць сваю справу, плённыя вынікі ўсё скажуць за вас. Калі вы шукаеце каханне, няшмат шанцаў адшукаць яго ў надыходзячым годзе. А вось новых сяброў знайсці цалкам верагодна.

Сабака

У гэты год лепш не мяняць многае ў жыцці, а атрымліваць асалоду ад таго, што ёсць ужо. Восенню могуць узнікнуць непаразуменні з начальствам, але гэта хутка вырашыцца. Набываць жыллё або ўкладацца ў новую справу пакуль не варта.

У рознагалоссях з каханым чалавекам старайцеся не гарачыцца і памятаць, за што вы аддалі сваё сэрца менавіта яму. Калі вы яшчэ не сустрэлі каханне, вас чакаюць актыўныя пошукі. Але лепш не спяшацца рабіць выбар.

Дзік

У гэты год вам прыйдзецца папрацаваць. Усё залежыць ад вас – і ў працы, і ў каханні. Будзьце ініцыятыўнымі і выконвайце ўсё, што трэба. Цягам года сачыце за здароўем. Старанна выконвайце працоўныя абавязкі.

Шмат часу спатрэбіцца аддаць на дзяцей. Шчыра і часта кажыце другой палавінцы ўсё добрае, што пра яе думаеце. Няхай ад гэтага вырастуць крылы ў абаіх!

• Текст доступен на языке: Русский