Фота https://theworldnews.net.

Новы год Белага Металічнага Пацука кожнаму нясе нешта сваё. Чытайце, чаго чакаць ад 2020 менавіта вам.

Авен

Пачатак новага года праведзяце ў адкрыццях. Магчыма, знойдзеце ў сабе новыя таленты і жаданні. Напрыканцы зімы будзе стомлены стан, таму разлічыце магчымасць адпачыць у гэты перыяд. А пасля гэтага перад вамі з’явяцца магчымасці для кар’ернага росту і самарэалізацыі. Пастарайцеся імі скарыстацца.

Вясной увагі будуць патрабаваць сталыя сваякі. Калі будзеце акуратна абыходзіцца з грашыма, у другой палове года чакае буйная пакупка.

У новым годзе напоўніцу адчуеце свой шарм і набудзеце ўпэўненасць у сабе. Гэта дазволіць шчыра паказваць пачуцці, без чаго немагчыма рухацца наперад у адносінах.

Цялец

Год пачнецца для вас з дзелавога настрою і фінансавых поспехаў. Але калі партнёр прапануе вам пераключыцца на рамантычныя спатканні, лепш так і зрабіць. Гэта толькі дасць яшчэ больш сіл як на асабістае жыццё, так і на працу.

Калі вы знайшлі каханне ў мінулым годзе, гэты цалкам можа стаць годам вяселля. А вось завесці новы сур’ёзны раман шанцаў няшмат. На працы пастарайцеся завяршыць самыя складаныя праекты да восені. Лепш не пагаджацца на праекты, якія адразу падаюцца арганізаванымі не лепшым чынам.

Блізняты

Год стане багатым на знаёмствы. Не спяшайцеся выкарыстоўваць гэтыя знаёмствы ў сваіх мэтах. Спачатку больш даведайцеся пра чалавека і паспрабуйце хоць у чым-небудзь дапамагчы самі, перш чым прасіць падтрымкі для сябе. Напрыканцы года зможаце распачаць справу, пра якую даўно марылі.

Надзвычай спрыяльны год для сямейных Блізнятаў. Удача чакае і вас, і ўсю сям’і. Вельмі верагоднае папаўненне ў доме. Хутчэй за ўсё, на вашы планы будзе моцна ўплываць партнёр. У выніку сумесныя прыгоды выльюцца ў рамантычнае доўгачаканае падарожжа.

Рак

Ваша энергія ў гэтым годзе будзе біць ключом. Гэта ззянне не зможа не прыцягваць іншых, але вам спатрэбяцца людзі, якія змогуць дапамагчы разгрузіцца пасля нагрузак. У другой палове года будзе ўсміхацца ўдача. А ў апошнія месяцы 2020 надыдзе час чаканых перамен. Гэта можа быць звязана з працай, рамонтам або асабістымі адносінамі.

У Ракаў, якія пакуль не маюць пары, не будзе адбою ад жадаючых заваяваць іх увагу. У сям’і пачнецца перыяд, калі вы можаце стаць крыніцай гармоніі. Вашай дапамогі будуць патрабаваць як дзеці, так і партнёр.

Леў

Вас чакае год, калі спатрэбіцца паказаць зубы – і каб дамагчыся прасоўвання ў кар’еры, і каб атрымаць жаданыя мэты ў асабістым жыцці. Важна паказаць, што можаце пастаяць і за сябе, і за важных вам людзей. Сёлета спатрэбіцца шмат сіл на вырашэнне штодзённых праблем. Летам галоўнай справай будзе арганізаваць і здзейсніць сапраўдны адпачынак, такі, які пасля будзеце прыгадваць восеньскімі вечарамі.

Калі шукаеце новыя рамантычныя прыгоды, звярніце ўвагу на тых, з кім камфортна бавіць час. Але наўрад ці ваша сэрца хтосьці зможа па-сапраўднаму крануць.

Дзева

Дома будуць чакаць клопаты – шмат увагі давядзецца ўдзяліць дзецям, займацца домам. У пачатку года атрымаецца крыху адпачыць, але пасля тэмп будзе толькі паскарацца – чакаюць прыгоды як на працы, так і ў асабістым жыцці. Каб усе нечаканасці былі прыемнымі, пастарайцеся не губляць галавы і выконваць свае абяцанні своечасова.

У канцы года напаткае раптоўнае знаёмства, якое прынясе шмат пачуццяў. Застанецца гэта проста знаёмствам ці перарасце ў нешта большае, вырашаць толькі вам.

Шалі

Пачатак года стане часам, калі ўсё напрацаванае за апошні час будзе працаваць на вас. Ваша задача – падтрымліваць напрацаваны ўзровень і клапаціцца пра сябе. У першыя месяцы года чакае шмат інтрыгуючых прыгодаў. Усплёск эмоцый спустошыць, і пад канец лета адчуеце неверагодную стомленасць.

Восень стане перыядам напружанай працы, але трэба будзе прытрымлівацца балансу паміж рабочымі справамі і адпачынкам. У вас будзе жаданне пайсці на розныя эксперыменты ў каханні, галоўнае – знайсці чалавека, з якім будзеце іх увасабляць.

Скарпіён

У пачатку года вашай увагі будуць патрабаваць бытавыя і фінансавыя пытанні. У вас узнікне жаданне адстойваць справядлівасць. Першыя месяцы года будзеце зацята працаваць, што не пакіне шмат часу на асабістае жыццё. Затое вясной атрымаецца атрымаць асалоду ад рамантыкі, калі вы самі прыкладзяце для гэтага намаганні.

У другой палове года клопату будуць патрабаваць сталыя сваякі. У канцы года захочаце праявіць сябе ў вучобе. Вам стане сумна і захочацца авантур. Лепшым рашэннем стане паездка з каханым чалавекам.

Стралец

Год рызыкуе пачацца з фінансавых складанасцяў. Пастарайцеся не паглыбляцца ў даўгі і крэдыты. Лепш адкласці пакупкі, нават вельмі патрэбныя, да лета. У першай палове года давядзецца праявіць арганізатарскія здольнасці, і ад вашай ролі будзе шмат залежыць.

Восенню трэба будзе заняцца планаваннем будучага, прычым ад таго, наколькі добра сплануеце, і залежыць ступень іх рэалізацыі. Для вас будзе перыяд, поўны рамантычных прыгод. Сямейныя пары можа чакаць пераломны перыяд, які ці зробіць вас мацнейшымі, ці пакажа, што лепш разысціся. У канцы года з’явіцца шанец змяніць жыццё і купацца ў шчасці і любові.

Казярог

Для вас год будзе спрыяльны ва ўсім, што тычыцца ведаў і вучобы. Менавіта набытыя веды дапамогуць вам атрымаць чаканыя перамены ад жыцця. Важна трымаць свае эмоцыі пры сабе і не весціся на правакацыі – гэты шлях не прывядзе да чаканага поспеху.

Вы будзеце пад уражаннем ад сустрэчы з чалавекам, з якім пазнаёміліся яшчэ летась. Гэтыя ўспаміны будуць з вамі цягам першых месяцаў года. Восенню будзе перыяд, калі ў вас будуць складвацца як рамантычныя, так і фінансавыя справы. Не шкадуйце энергіі на флірт – ён можа перарасці ў нешта большае.

Вадалей

Вам будзе шанцаваць ва ўсім усю зіму. Але не выдаткоўвайце гэты спрыяльны перыяд на ўсё запар. Абярыце самыя важныя для вас пытанні і назірайце, як яны вырашаюцца.

Бліжэй да лета могуць узнікнуць канфлікты. Магчыма, лепшым рашэннем стане паездка ў іншы горад, а можа, і краіну. У гэтай паездцы атрымаеце новыя знаёмствы, якія дапамогуць вырашыць розныя пытанні. У другой палове года будзе асабліва важнай падтрымка сяброў. Восенню чакае час, калі атрымаеце тое, на што працавалі цягам года. Месцамі сілы для вас стануць установы, дзе атрымліваюць веды.

Рыбы

Для прадстаўнікоў знака, якія маюць пару, надыдзе перыяд гармоніі і паразумення. У сям’і будзе спагада, а другая палова будзе дапамагаць ва ўсіх справах.

Першыя тры месяцы абяцаюць быць багатымі на падзеі. Пад канец вясны адчуеце стомленасць – вазьміце перапынак і дайце сабе адпачыць. У другой палове года самы час для здзяйснення перамен. Усё тое, чаго даўно хацелі, можна пачынаць – заняцца новай справай, распачаць рамонт, змяніць імідж. Але варта абраць дзве важныя справы і сфакусіраваць усю ўвагу на іх.

• Текст доступен на языке: Русский