Фота з архіва РГ.

Кароткачасовыя ападкі і галалёдзіца чакаюцца ў Беларусі ў бліжэйшыя дні, да Каляд прыйдуць маразы, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У суботу, 4 студзеня ўмовы надвор’я будуць вызначаць атмасферныя франты з Заходняй Еўропы. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). На асобных участках дарог магчымая галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 1, днём будзе ад нуля да плюс 5 градусаў.

У нядзелю, 5 студзеня, пад уплывам франтальных падзелаў ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі Беларусі, днём месцамі, пераважна па ўсходзе, пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег, які будзе суправаджацца парывістым ветрам і слабай завеяй. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 4 да плюс 2 градусаў.

У панядзелак, 6 студзеня, ноччу ў вобласці павышанага ціску будзе ў асноўным без ападкаў, толькі па паўночным захадзе чакаецца кароткачасовы снег. Раніцай і днём чарговая сістэма франтоў абумовіць на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя ападкі (снег, мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж). Месцамі магчымы слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 3-9 градусаў марозу, пры праясненнях паветра астыне да мінус 12. Днём будзе ад мінус 4 да плюс 3 градусаў.

• Текст доступен на языке: Русский