Фота Вілейскага РАУС.

Здарэнне адбылося вечарам 1 студзеня.

У міліцыю звярнулася жыхарка шматкватэрнага дома па вуліцы Гагарына ў Вілейцы.

У двары дома запускалі феерверкі ў гонар Новага года. Адна з ракет змяніла траекторыю руху і ўляцела ў вакно на першым паверсе.

Людзі не пацярпелі, удакладніў намеснік начальніка Вілейскага РАУС Мікалай Мягкоў.

Вілейскі РАУС нагадвае, што неабходна старанна вывучаць інструкцыю перад запускам кожнага канкрэтнага віду піратэхнічных вырабаў. Кожны з іх мае асаблівасці запуску і меры бяспекі.

Ні ў якім разе не нахіляйцеся над піратэхнікай і не спрабуйце праверыць ці падпаліць кнот яшчэ раз. Не спрацавала – значыць не лёс! Не выкарыстоўвайце піратэхніку ў кватэрах (і наогул у памяшканнях), паблізу дамоў і машын, на невялікіх абгароджаных тэрыторыях, пры моцным ветры.

Месцы для запуску кожнага канкрэтнага вырабы павінны быць апісаны ў інструкцыі. Выкарыстоўваць піратэхнічныя вырабы неабходна на бяспечнай для навакольных адлегласці.

• Текст доступен на языке: Русский